Квэст-гульня “Беларуская скарбонка”


У раённым цэнтры Магілёўскай вобласці Бялынічах 6 верасня 2020 года адбылося маштабнае свята Дзень беларускага пісьменства. Дарэчы, адзначаецца гэта свята з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод урачыстасці з гэтай нагоды ладзяцца ў тых гарадах нашай краіны, якія вызначаюцца старадаўняй багатай гісторыяй, культурнымі набыткамі. Бялынічы – старажытны горад “белых начэй”, радзіма вядомых творчых асоб.


Да гэтага свята далучылася і Аўсянкаўская сярэдняя школа. Тут 5 верасня прайшла квэст-гульня “Беларуская скарбонка”. Я хачу падзяліцца сваімі ўражаннямі ад гэтага мерапрыемства.

У 11 гадзін раніцы вучні 5-11класаў сабраліся ў актавай зале школы. Вядучыя Шэкульцірава Лізавета і Малашчанка Дар’я паведамілі, што Бялынічы называюць варотамі Магілёўшчыны. Гэты горад знаходзіўся пад апекаваннем Льва Сапегі, вялікага канцлера ВКЛ, знакамітага палітычнага дзеяча, філосафа, законатворцы, які з’яўляецца адным з аўтараў Статута Вялікага княства Літоўскага. У Бялыніцкім раёне, у фальварку Крынкі нарадзіўся мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля, палотны якога сталі яскравай старонкай нацыянальнай і сусветнай культуры.

А потым пачалася квэст-гульня. Нас падзялілі на 4 каманды, выдалі маршрутныя лісты, і мы адправіліся ў падарожжа па станцыях. На станцыі “Загадкавая” патрэбна было адгадаць загадкі. На станцыі “Знатакі мовы” мы прынялі ўдзел у гульні-размінцы” Літара заблудзілася”, складалі з літар слова “лістапад” новыя словы. На станцыі “Гавары са мной па-беларуску” выконвалі пераклад слоў з рускай мовы. На станцыі “Літаратурная” ставілі радкі слоў у такім парадку, каб атрымаўся верш, а потым дапаўнялі прыказкі. На станцыі “Лірычная” вучні чыталі выразна вершы на беларускай мове. Цікава было на станцыі “Спеўная”, дзе кожная  каманда спявала народныя песні. А на станцыі “Танцавальная” удзельнікі гульні з задавальненнем танцавалі польку беларускую. На ўсіх станцыях вучні добра падцвердзілі свае веды па беларускай мове і літаратуры, а таксама прадэманстравалі музычныя і артыстычныя здольнасці.

Усім нам спадабалася такая форма правядзення мерапрыемства. Вялікі дзякуй арганізатарам квэст-гульні настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Калько Таццяне Андрэеўне і Дземянковай Таццяне Уладзіміраўне.

                                               
Дрыфаненка Анастасія, вучаніца 10 класа

Последние новости

Новости

Гороскоп на 2 июня 2026 года: что обещают астрологи

2 июня 2026
Читать новость
Главные новости

Детский праздник собрал детей и взрослых на большое торжество творчества и красоты

1 июня 2026
Читать новость
Новости

3 июня прямую телефонную линию проведет директор КУДП «Управление капитальным строительством Горецкого района

1 июня 2026
Читать новость
Новости

3 июня личный прием граждан проведет заместитель председателя райисполкома по социальной сфере

1 июня 2026
Читать новость
Новости

3 июня личный прием граждан проведет заместитель председателя райисполкома – начальник управления по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома

1 июня 2026
Читать новость
Новости

Профсоюзные юристы рассказали, как оспорить недостоверную характеристику от бывшего нанимателя, мешающую трудоустройству

1 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем