Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу «Зямлі маёй чароўныя напевы»


У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі былі падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу «Зямлі маёй чароўныя напевы», прысвечнага 125-годдзю з дня нарарджэння класіка беларускай літаратуры М.І. Гарэцкага.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 50 чалавек, у тым ліку 12 вучняў школ горада і раёна, шасцёра навучэнцаў Горацкага педагагічнага каледжа, 9 студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, аспіранты і супрацоўнікі акадэміі, маладыя настаўнікі і работнікі школ, журналісты, людзі творчых прафесій, пенсіянеры. Канкурсанты чыталі свае вершы і ўрыўкі з апавяданняў і нарысаў, расказвалі пра сябе і сваю творчасць.

Напрыканцы мерапрыемства пераможцам конкурсу ды іншым актыўным удзельнікам былі ўручаны дыпломы, каштоўныя падарункі,  ручкі з сімвалічнай эмблемай Горак.

Падрабязней у газеце «Горацкі веснік».

Фото Михаила ЛЕВЦОВА.


Leave a Comment