Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі


Паважаныя аматары гісторыі роднага краю! 20 снежня 2018 года Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей сумесна з кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін БДСГА праводзяць чарговую раённую краязнаўчую канферэнцыю «Бацькаўшчына». Прымеркавана яна да Года малой радзімы.

У канферэнцыі могуць прыняць
удзел навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты навучальных устаноў, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк горада і раёна, настаўнікі агульнаадукацыйных і мастацкіх школ і ўсе, хто цікавіцца ці займаецца гісторыяй сваёй роднай старонкі.

Прапануюцца традыцыйныя тэмы навуковых даследаванняў:

  1. Гісторыя акадэміі, сельскагаспадарчай навукі і адукацыі;
  2. Гісторыя, археалогія і этнаграфія Горацкага раёна;
  3. Літаратурныя традыцыі Горацкага краю.

Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, беларуская. Па выніках будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 3 снежня накіраваць на адрас аргкамітэта наступныя матэрыялы:

— аддрукаваны экзэмпляр матэрыялаў выступлення, падпісаны аўтарам (для студэнцкіх работ абавязковы подпіс выкладчыка);

— матэрыялы выступлення ў электронным варыянце (Е-mail або электронны носьбіт).

Патрабаванні да публікацыі:

аб’ем 2-3 поўных старонкі (фармат А5, арыентацыя кніжная, тэкставы рэдактар MicrosoftOffice Word 2007 або больш ранні; палі злева і справа — 2,0; зверху — 2,2; знізу — 2,6; міжрадковы інтэрвал адзінарны, шрыфт — Times New Roman — 10 pt, табліца (пры наяўнасці) — 8 pt, літаратура (не менш двух крыніц) — 8 pt.

Матэрыялы прымаюцца па адрасе: Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей, вул Крупскай, д. 3, e-mail: musej@tut.by

Тэлефон для даведак: 5-93-19.

Інфармацыя аб канферэнцыі даступная па адрасе: http://www.baa/by.

Аргкамітэт.


Leave a Comment