Белкаапсаюз пачаў прымаць чарніцы коштам Br 15—18 тысяч


1425gБелкаапсаюз пачаў прымаць чарніцы cярэднім коштам 15—18 тысяч рублёў за кілаграм. У некаторых рэгіёнах, дзе ягада не ўрадзіла, за яе прапануюць 20 тысяч.

Кааператары адзначаюць, што толькі за першы тыдзень збору людзі здалі 21 тону чарніц. Самымі актыўнымі з’яўляюцца жыхары Гомельшчыны, а вось на Віцебшчыне ягада яшчэ не паспела. Няма пакуль у лясах гэтай вобласці і лісічак, хоць на поўдні краіны іх ужо актыўна здаюць. Сярэдняя цана за кілаграм грыбоў — 30 тысяч рублёў.

Нагадаем таксама, што кааператары прымаюць агуркі па 3,5 тысячы, памідоры — 15 тысяч, капусту — 3 тысячы рублёў за кілаграм.

respublika.info


Оставить комментарий