Грамадскія лазні ў Горках зачыняць не плануюць


kl6ede6eona

Вось такі ліст нядаўна прыйшоў у рэдакцыю ад жыхара Горак Паўлюка Сядога:

«Хутчэй за ўсё, акадэмічная лазня зачыніцца зусiм. Да гэтай непрыемнай высновы прыводзяць успамiны з мінулай вясны, калі змяніўся графік працы лазні сумесна з коштам квітка… Людзей туды стала хадзіць менш. Якасць паслуг не змянілася. Цана замарожана. Што далей? Зіма. Улетку неяк атрымоўвалася па начах грэць печку ў парыльні, каб нагнаць тэмпературу, цяпер не. Кліент адпраўляецца ў Дрыбін, Леніна, Оршу ці ў кватэрную ванну, бо не верыць, што ўзімку магчыма дастойна натапіць за адну ноч і само памяшканне лазні, і парыльню… Выручка, натуральна, падае: «Камунальніку» трэба зачыняць лазню. Выхады былі прапанаваны яшчэ вясной, так і цяпер людзі пішуць у кнігу заўваг: зноў зрабіць тры працоўных дні, падтапліваць лазню ў пятніцу без абслугоўвання кліентаў, але ўсё гэта зноў павялічвае выдаткі. Кола замкнулася. Лазні хутка не стане…».

Пацвердзіць ці аспрэчыць такія думкі мы папрасілі начальніка пляцоўкі жыллёвага фонду УКВП «Камунальнік» Аляксандра Галавача:

– Зачыняць грамадскія лазні ў Горках ніхто не плануе: вядома, наша прадпрыемства нясе страты ад іх утрымання, але гэта сацыяльныя аб’екты, іх наведваюць людзі. Так, за выхадныя 12-13 лістапада ў акадэмічную лазню прыйшлі 139 чалавек, а ў мінулую суботу і нядзелю яе наведалі 142 кліенты. Сярэдняя колькасць наведнікаў гарадской лазні – ад 90 да 100 чалавек. Лазні працягнуць працаваць па гэтым жа графіку, што і зараз.

Высвятляла Каця КАРПІЦКАЯ.


Leave a Comment