Першакурснікі Белдзяржсельгасакадеміі атрымалі ключ да ведаў


IMG_91501 верасня на рытуальнай плошчы перад дзясятым вучэбным корпусам Белдзяржсельгасакадэміі прайшла цырымонія пасвячэння ў студэнты.

На ўрачыстасць прыехалі знакамітыя госці: віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Міхаіл Волкаў, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Алег Чыкіда, старшыня Горацкага райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, кіраўнік вучгаса БДСГА Мікалай Блахін, Герой Сацыялістычнай Працы Васіль Гарошка і іншыя. У большасці гэта выпускнікі акадэміі.

IMG_9118

Свята адкрыў рэктар БДСГА Павел Саскевіч. Ён павіншаваў прысутных з Днём ведаў, пазнаёміў першакурснікаў з дасягненнямі старэйшай аграрнай вну краіны і СНД, пажадаў ім добрага настрою і поспехаў у атрыманні ведаў. Павел Аляксандравіч уручыў сімвалічны ключ да ведаў студэнтам Аксане Дзенісенка і Дзмітрыю Гарнастаеву.

IMG_9127

Намеснік кіраўніка ўрада Міхаіл Русы перш за ўсё падзякаваў першакурснікам і іх бацькам за правільны выбар прафесіі. Ён адзначыў, што АПК краіны выконвае галоўную задачу па забеспячэнні харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь. І цяперашнія студэнты будуць прадаўжальнікамі гэтай пачэснай і нялёгкай справы. Міхаіл Іванавіч нагадаў, што ў будучым годзе калектыў акадэміі будзе адзначаць 175-годдзе вну. І пажадаў дастойна яго сустрэць і першакурснікам: добра вучыцца. А ў будучым стаць высокакваліфікаванымі спецыялістамі і рэалізаваць сябе потым на вытворчасці. А таксама знайсці тут, у Горках, асабістае шчасце і праявіць сябе ўсебакова.

IMG_9122

Віцэ-прэм’ер уручыў сімвалічны студэнцкі білет Карыне Пракопавай і Мікалаю Паўлаву.

Павіншаваў першакурснікаў і Міхаіл Волкаў. Ён уручыў Вользе Сімчанка і Уладзіславу Садомаву сімвалічную заліковую кніжку.

IMG_9183

Старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, звяртаючыся да маладога папаўнення акадэміі, адзначыў, што тут створаны добрыя ўмовы для вучобы, пражывання, агульнага развіцця. Уладзімір Уладзіміравіч пажадаў студэнцтву спаўна ўсё гэта выкарыстоўваць, каб стаць высокапрафесійнымі  спецыялістамі, якіх чакае народная гаспадарка краіны.

Віншавалі першакурснікаў, выкладчыкаў са святам іншыя госці.

IMG_9204

Мікалай Блахін уручыў Кацярыне Канышка і Кірылу Хомчанка сноп жыта з  новага ўраджаю.

Ад суполкі замежных студэнтаў з прывітаннем выступіў студэнт аграэкалагічнага факультэта, грамадзянін Туркменістана Шатлык Ягішаў.

Настаяцель храма іконы Божай Маці “Спарыцельніца Хлябоў” айцец Сергій выканаў рытуал асвячэння.

Ад першакурснікаў са словам у адказ выступіла першакурсніца бухфака Юлія Аксючыц.

Права запаліць агонь у чашы ведаў было прадастаўлена выдатніку вучобы Дзянісу Юданаву.

IMG_9210

Слова яшчэ раз узяў рэктар Павел Саскевіч. Ён уручыў дыпломы Ганаровага доктара і прафесарскія мантыі вядомым  вучоным Беларусі — генеральнаму дырэктару РУП “НПЦ НАН Беларусі па земляробству”, доктару сельгаснавук, прафесару Фёдару Прывалаву і дырэктару РУП “Інстытут ільну”, доктару сельгаснавук, прафесару, члену-карэспандэнту НАН Беларусі Івану Голубу.

Па чырвонай дарожцы першакурснікі прайшлі ў галоўны вучэбны корпус, дзе атрымалі студэнцкія білеты.

Свята ведаў працягвалася ў акадэмгарадку ўвесь дзень.

Андрэй ПУГАЧ. 

 


Оставить комментарий