Рэктар БДСГА правеу сустрэчу са студэнтамі


156_24_08_2010_7_p_1

Дыялог рэктара са студэнцтвам

Сустрэчы рэктара БДСГА са студэнцкім актывам даўно сталі традыцыйнымі і праводзяцца два разы ў год. Але гэта не азначае, што кіраўнік вну Аляксандр Курдзека не падтрымлівае сувязей з моладдзю на працягу навучальнага года. Прадстаўнікі студэнцтва ўваходзяць у склад кіруючых органаў акадэміі, дзе маюць магчымасць выказваць свае пажадані і заўвагі адміністрацыі. І як сказаў Аляксандр Паўлавіч, ён не забывае наведваць факультэты, інтэрнаты, спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, дзе атрымлівае неабходныя звесткі аб жыцці і справах моладзі. Але такая масавая аўдыторыя, дзе адбываецца дыялог прысутных з рэктарам, — іншая справа.

На гэты раз на сустрэчу былі вынесены два пытанні, якія больш за ўсё хвалююць і адміністрацыю, і студэнцтва: асаблівасці выбарчай кампаніі 2014 года і паляпшэнне работы гаспадарчых падраздзяленняў, грамадскіх арганізацый і клубаў акадэміі.

Аб зменах у заканадаўстве аб выбарах расказаў старшы выкладчык кафедры гісторыі дзяржавы і права Мікалай Арловіч. Ён, як і рэктар, выказаў пажаданне, каб кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які мае права ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, быў актыўным, выканаў грамадзянскі абавязак, бо выбары — гэта не толькі абранне дэпутатаў, але і вялікія сродкі, да расходавання якіх трэба адносіцца ашчадна.

Размова па другім пытанні вялася ў форме дыялогу. У прыватнасці, разважалі аб прадаўжэнні экзаменацыйных сесій для студэнтаў, якія выконваюць грамадскія даручэнні ці ўдзельнічаюць у спартыўных, культурных мерапрыемствах. Аб выездах на міжнародныя канферэнцыі. Аб практыках за межамі краіны. Аб умацаванні матэрыяльнай базы спартыўных памяшканняў у інтэрнатах. Аб абнаўленні касцюмаў для калектываў мастацкай самадзейнасці. Студэнтаў хвалявала пытанне, ці будзе створана ваенная кафедра, і іншыя.

Адказы рэктара былі канкрэтнымі. Сустрэча працягвалася амаль тры гадзіны. Такі дыялог, несумненна, прыносіць карысць як кіраўніцтву навучальнай установы, так і моладзі.

Андрэй ПУГАЧ. 


Оставить комментарий