Ректором БГСХА стал Павел Александрович Саскевич


IMG_8563-1

 

Сення на пашыраным пасяджэнні савета акадэміі адбылося афіцыйнае прадстаўленне новага рэктара БДСГА.

На пасяджэнні прысутнічалі першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі,  навукі і кадраў Мінсельгасхарчу Уладзімір Самсановіч, старшыня Горацкага райвыканкама Ігар Макар.

Першы намеснік міністра агучыў загад аб пераводзе з 20 сакавіка 2014 года Паўла Саскевіча на пасаду рэктара Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. Ён павіншаваў Паўла Аляксандравіча з назначэннем на такую адказную пасаду, пажадау яму і ўсяму калектыву вядучай старэйшай вышэйшай аграрнай навучальнай установы краіны паспяховага  выканання задач па развіцці адукацыі і навукі. Ён жа выказаў падзяку былому рэктару Аляксандру Курдзека за вялікі ўклад у развіццё аграрнай адукацыі і навукі і ўручыў яму Ганаровую грамату Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь. Старшыня Горацкага райвыканкама Ігар Макар таксама падзякаваў за добрую працу Аляксандру Паўлавічу і пажадаў творчай выніковай работы новаму рэктару Паўлу Саскевічу.

У адрас новага і былога рэктараў былі яшчэ віншаванні і падзякі ад прарэктараў, дэканаў і калег.

Андрэй ПУГАЧ.

 


Оставить комментарий