Рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»


З 1 сакавіка пачаўся рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка». Яго дэвіз – «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!».
Заснавальнікамі конкурсу сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Logotip.preview

Конкурс праводзіцца ў мэтах:
павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:
— першы этап (з 1 па 31 сакавіка 2017 г.) праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца;
— другі этап (з 1 па 30 красавіка 2017 г.) – раённы. Пераможцы раённага этапу конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай узроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу;
— трэці этап (з 1 па 31 мая 2017 г.) — абласны (Мінскі гарадскі) этап конкурсу праводзіцца абласнымі ўстановамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім палацам дзяцей і моладзі. Пераможцы трэцяга этапу ў кожнай узроставай групе прымаюць удзел у заключным рэспубліканскім этапе;
— чацвёрты этап – заключны, праводзіцца напярэдадні, або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе-сталіцы свята беларускага пісьменства. Удзел у заключным рэспубліканскім этапе конкурсу прымаюць пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапу .
Усе ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў, дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступеней адпаведна.
Непасрэдна пераможцы рэспубліканскага конкурсу ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак».


Leave a Comment