У Горацкім педагагічным каледжы УА “МДУ ім. А. А. Куляшова” прайшоў абласны семінар “Выкарыстанне беларускага фальклору і народных традыцый ў фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў”


педколледж фото

У Горацкім педагагічным каледжы УА “МДУ ім. А. А. Куляшова” нядаўна прайшоў абласны семінар “Выкарыстанне беларускага фальклору і народных традыцый ў фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў”.

Месца выбрана невыпадкова: Горацкі педкаледж ужо даўно вядомы ў раёне і вобласці сваімі багатымі традыцыямі па выхаванні ў  будучых спецыялістаў пачуцця любові да сваёй Радзімы. Менавіта любоў да Бацькаўшчыны, гонар за прыналежнасць да беларускай нацыі, далучанасць да культуры свайго народа, веданне яго фальклору, традыцый, абрадаў, укладу жыцця маюць невычэрпныя магчымасці для выхавання патрыятызму. Вусная народная твор-

часць, фальклор з’яўляюцца выразнікамі шматвяковага жыццёвага вопыту народа, яго ведаў аб прыродзе, грамадстве, гістарычных падзеях і нацыянальных героях, аб выхаванні і маралі.

Адкрыў семінар дырэктар Горацкага педкаледжа Сяргей Пянчанскі. Сустрэчу за “круглым сталом” правяла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццяна Хмарская. Затым удзельнікі семінара пазнаёміліся з работай клуба “Спадчына”. Іх увазе ў музеі этнаграфіі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва была прадстаўлена праграма “Мы – беларусы”. Маладыя экскурсаводы правялі гасцей па залах музея, падрабязна расказалі пра тое, як жылі нашы продкі, як працавалі, у якое адзенне апраналіся. Юнакі і дзяўчаты ў народных уборах паказалі невялікі канцэрт. Гэтую карысную і цікавую праграму падрыхтавала і правяла кіраўнік клуба “Спадчына” Марыя Новікава – чалавек вельмі таленавіты, адданы сваёй справе.

Наведалі ўдзельнікі семінара і іншыя мерапрыемствы: майстар-клас па вырабу гліняных цацак, які правяла Таццяна Чуркіна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік гуртка “Беларускі сувенір”; тэатральнае прадстаўленне “Батлейка запрашае” паказалі навучэнцы 1-3 курсаў разам з Жаннай Супрун, педагогам дадатковай адукацыі гуртка “Батлейка”. Удзельнікі гэтага гуртка ярка раскрылі ролю батлеечнага тэатра ў адукацыйным працэсе. А як арганізуюць работу па фарміраванні нацыянальных традыцый, выхаванні грамадзянскай самасвядомасці ва ўмовах інтэрната,  паведаміла Людміла Шкрэдава, выхавальнік, педагог дадатковай адукацыі гуртка “Сялянская хатка”. З задавальненнем удзельнікі семінара паглядзелі беларускае свята “Уваходзіны”.

У час работы семінара госці каледжа мелі магчымасць азнаёміцца з выставай, арганізаванай метадычным кабінетам. Загадчык аддзялення Таццяна Юшкевіч прадставіла вучэбна-метадычныя комплексы выкладчыкаў, публікацыі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый.

Наталля ГАЛУШКОВА,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Горацкага

педкаледжа.

На здымку: удзельнікі клуба “Спадчына” і іх кіраўнік Марыя Новікава.

 


Оставить комментарий