У Горках адзначаюць Дзень роднай мовы – Фота


 

Жыхароў Горак сёння запрасілі на літаратурна-музычную вечарыну “У родным слове — сэрца пачуццё”.

 

 

 

 

 

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ва ўсім свеце заўтра, 21 лютага. Але цэлы тыдзень у нашым горадзе і раёне праходзяць цікавыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, якая была абвешчана ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА і адзначаецца з 2000 года. Варта заўважыць, што сярод 25 сааўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб свяце была і Беларусь.

 

 

 

 

 

Адно з галоўных мерапрыемстваў у горадзе — літаратурна-музычная вечарына. У канцэртнай зале “Прытулачак” дзіцячай школы мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства сабраліся людзі розных пакаленняў — ад дзяцей да ветэранаў.

 

 

 

 

 

 

Роднае слова гучала з вуснаў людзей, добра вядомых і аўтарытэтных у Горацкім краі. Нават старшыня раённага Савета дэпутатаў Аксана Агароднікава, вітаючы ўдзельнікаў вечарыны, звярнулася да іх на роднай мове.

 

 

 

 

 

Паэты, празаікі, спевакі стварылі ў зале “Прытулачка” атмасферу цеплыні, шчырасці. Усё гэта так уласціва нашай роднай, такой мілагучнай і прыгожай мове.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Чым зацікавілі ўдзельнікаў арганізатары вечарыны — чытайце ў газеце “Горацкі веснік”.

 

 

 

Тамара Івановіч


Leave a Comment