Унікальная студэнцкая выстава адкрылася ў Горках


 

У акадэміі адкрылася рэспубліканская выстава візуальнай творчасці студэнтаў “Мой чароўны беларускі край. Бацькаўшчына светлая мая!”. Гэтыя словы Уладзіміра Караткевіча сталі дэвізам маштабнай экспазіцыі, якая ўжо пабывала ў Гомелі, Брэсце, Гродна і Віцебску, а цяпер завітала ў наш горад.

 

 

 

 

 

У Горкі прывезлі 115 работ, аўтарамі якіх сталі студэнты з усёй Беларусі. Гэта унікальны сінтэз літаратуры, фатаграфіі, жывапісу і сучасных накірункаў мастацтва ў межах адной інтэрактыўнай прасторы.

 

 

Сумяшчэнне інавацый і традыцыйнага падыходу да творчасці стала адметнай рысай экспазіцыі.

 

Выступае прарэктар па выхаваўчай рабоце акадэміі Максім Патапенка.

 

 

 

У адкрыцці выставы прынялі удзел народная студыя “Золак”, тэатр танца “Тры-чатыры”, акадэмічныя клубы “Дэбют”, “Акварэль” і “25 кадр”, а таксама ўпраўленне па выхаваўчай рабоце.

 

 

 

 

Арганізатарам гэтага праекта, прысвечанага Году малой радзімы, выступае Нацыянальны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

 

Студэнты БДСГА на адкрыцці выставы ў Палацы культуры.

 

Выступленне туркменскіх студэнтаў

 

 

 

 

 

Жанравая разнастайнасць выставы досыць багатая. Тут можна ўбачыць гульні са шрыфтамі, графічную стылізацыю пад арнамент, візуалізацыю твораў беларускіх паэтаў. Асобнае месца ў экспазіцыі займаюць канцэптуальныя студэнцкія фотаработы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выстава размясцілася у холе на другім паверсе Палаца культуры і будзе працаваць да 5 снежня. Уваход свабодны.

 

 

Фота Міхаіла Ляўцова


Leave a Comment