В Горецком историко-этнографическом музее прошла встреча, посвященная поэту-лирику Алесю Письменкову


«Любіць прызначана мне лёсам…»

Гэты глыбокі філасофскі радок з верша цудоўнага, яскравага, выдатнага майстра беларускага слова, таленавітага паэта-лірыка  Алеся Пісьмянкова, нашага земляка па Магілёўшчыне, даў назву вечарыне, прымеркаванай да яго юбілею. 25 лютага  Алесю Уладзіміравічу споўнілася б 60 год, але на вялікі жаль, гэты надзвычайна добры і светлы чалавек  вельмі рана пайшоў ад нас.

IMG_7863

IMG_7871

Толькі ў сэрцах тых, хто ведаў яго пры жыцці, хто хоць раз сутыкаўся з ім па нейкіх пытаннях, хто пазнаёміўся з ім праз яго вершы — Алесь Пісьмянкоў жыве вечна. Як і наша памяць пра яго. Нездарма на гэтае літаратурнае мерапрыемства, што праходзіла ў зале Горацкага раённага музея, прышлі людзі рознага ўзросту. Радавала, што сярод іх былі і старшакласнікі з першай і трэцяй школ горада, студэнты і моладзь.  

IMG_7875

 

IMG_7878

Бо Алесь Пісьмянкоў вельмі любіў наш горад, часта бываў тут, сустракаўся са студэнтамі, школьнікамі, паэтамі. Ён шчыра і ласкава адносіўся да нашага горада. “Горкі – адзін з маіх самых любімых гарадоў, пісаў А.Пісьмянкоў. — Ёсць там, дзякуючы прысутнасці знакамітай акадэміі, нейкая своеасаблівая аўра, светлая і чыстая…”

Подробнее в газете «Горецкий вестник»

IMG_7881

IMG_7902

Галина КОЖЕВНИКОВА.

Фото Михаила ЛЕВЦОВА.


Leave a Comment