Аб’яўлены раённы літаратурны конкурс. Прымайце ўдзел!


Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Горацкага раённага выканаўчага камітэта, дзяржаўнай установай культуры «Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей», народным літаратурным аб’яднаннем «Роднае слова» аб’яўлены раённы літаратурны конкурс «Думкай і словам з’яднаныя», прысвечаны Году народнага адзінства і 35-годдзю ўтварэння народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова».

Конкурс праводзіцца з 30 красавіка па 15 верасня 2021 года пры падтрымцы раённых арганізацый РГА «Белая Русь», ГА «Беларускі саюз жанчын», раённага савета ветэранаў, раённай газеты «Горацкі веснік».

Конкурс праводзіцца ў намінацыях:

  •  «Паэзія»
  • «Малая проза»
  • «Публіцыстыка»

Тэматыка конкурсу:

1. «Думкай і словам з’яднаныя» (творы, якія ўслаўляюць духоўную і культурную спадчыну Беларусі, гістарычных дзеячаў, дасягненні ў развіцці рэгіёна на сучасным этапе і інш.).

2. «Мой край — маё натхненне» (творы, прысвечаныя родным мясцінам, гісторыі Горацкага краю, вядомым землякам).

3. «Быць шчырым, як блакіт нябёс» (творы на свабодную тэматыку).

Узроставыя катэгорыі ўдзельнікаў конкурсу:

  • ад 15 да 18 гадоў;
  • ад 19 да 35 гадоў;
  • ад 35 і старэй.

Афармленне работ:

  • Фармат Word: тып файла doc, шрыфт Times New Roman.
  • Размер шрыфта — 14.
  • Творы павінны быць надрукаваны на адным баку ліста фармата А4.
  • Агульны аб’ём прадстаўляемых работ не павінен перавышаць пяці друкаваных лістоў фармата А4.

Творчыя работы прадстаўляюцца на беларускай або рускай мове.

На асобным лісце ўдзельніку неабходна ўказаць:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку;
  • дату нараджэння;
  • месца працы або вучобы;
  • адрас для перапіскі, E-mail;
  • кантактныя тэлефоны.

Умовы і парадак правядзення конкурсу:

Конкурсныя работы дасылаюцца да 15 верасня ў друкаваным выглядзе на адрас: 213404, вул. Крупскай, д. 3, г. Горкі,  Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей і на электронны адрас: ludmila702777@mail.ru (з паметкай «На конкурс»).

Журы ацэньвае прадстаўленыя работы па наступных крытэрыях:

  •  адпаведнасць зместу тэматыцы конкурсу;
  •  валоданне літаратурнай мовай;
  •  мастацкая выразнасць;
  •  творчая самастойнасць.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу:

Пераможцы літаратурнага конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі і па кожнай узроставай катэгорыі і будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Лепшыя творы будуць надрукаваны ў калектыўным зборніку, прысвечаным 35-годдзю ўтварэння народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» і Году народнага адзінства.

Кантактныя тэлефоны:

 8-02233-4-83-18 (Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей)
+375-44- 514-92-24 (Дзеружкова Людміла Мікалаеўна)

Аргкамітэт


Leave a Comment