“Купалінка” сабрала сяброў


Ласкавым сонейкам 22 чэрвеня сустрэла дзяцей другая змена “Дзіцячага аздараўленчага лагера “Купалінка”.
Усе 18 дзён праляцелі, як адно імгненне. Больш за 120 дзяцей з Горацкага, Дрыбінскага і Шклоўскага раёнаў сталі сапраўднымі сябрамі лагера. Змена прайшла пад назвай “Чароўны востраў”. Шмат цікавых падзей адбылося за гэтыя дні. Да дзяцей прыязджалі прадстаўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі, РАНС і РАУС, якія
праводзілі розныя пазнавальныя гульні, бяседы, кіналекторыі, прафілактычныя  мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне захаванасці жыцця, здароў’я дзяцей і падлеткаў.
IMG_0854 (Copy)
IMG_3641 (Copy)
Заезд дзяцей прыйшоўся на трагічную дату, у гэты дзень пачалася Вялікая Айчынная вайна, таму ўсе супрацоўнікі лагера разам з дзяцьмі ўшанавалі памяць удзельнікаў жудасных падзей хвілінай маўчання.
На працягу другой змены адбылося некалькі падзей, якія “Купалінка” адсвяткавала с задавальненнем.
26 чэрвеня ў дзень, які прайшоў пад назвай “Званы памяці”, у лагеры прайшлі мерапрыемствы да Дня вызвалення Горацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Дзень моладзі, 28 чэрвеня, праводзіўся “Еўрафэст па-купалінску”, дзе наша таленавітая моладзь дэманстравала свае цудоўныя песні, танцы і творчыя нумары. У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь хлопцы і дзяўчынкі малявалі на асфальце. vOjOvkcBi4E1 (Copy)Усе мастакі выбралі патрыятычную тэматыку. У “Дзень традыцый”, які прайшоў 6 ліпеня, жыхары
“Чароўнага вострава” прынялі ўдзел у святкаванні “Купалля”.
DSCN71823 (Copy)
Цэлы дзень гучала народная музыка, дзеці стваралі нацыянальныя касцюмы і танцавалі традыцыйныя танцы. Аддзел адукацыі, спорту і турызму правёў маштабныя работы па падрыхтоўцы новай пляцоўкі для аздараўлення дзяцей.
IMG_20150704_1822501 (Copy)
IMG_3641 (Copy)
З 13 ліпеня трэцяя змена “Дзіцячага аздараўленчага лагера “Купалінка” гасцінна адчыніла свае дзверы на базе Шышаўскай сярэдняй школы”.
Наталля ЧАБАТАРЭЎСКАЯ, кіраўнік 2 змены “Дзіцячага аздараўленчага лагера «Купалінка».
”.

Leave a Comment