Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 студзеня складзе Br265


Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 студзеня складзе Br265. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2016 года нумар 1080, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

zarpl-1

Прызнаны страціўшымі сілу пастанова Саўміна ад 24 снежня 2015 года нумар 1094 «Аб устанаўленні памеру месячнай мінімальнай заработнай платы», а таксама падпункт 1.1 пункта 1 пастановы Саўміна ад 20 чэрвеня 2016 года нумар 477 «Аб унясенні змянення і дапаўненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь і іх асобных структурных элементаў».

Дакумент уступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.

belta.by


Leave a Comment