“Пінская шляхта” на горацкай зямлі. Глядзіце, як гэта было


Тэатр — гэта асаблівы від мастацтва. На спектаклях гледачы быццам апынаюцца ў самым цэнтры падзей і ўважліва назіраюць, як артысты праўдзіва выконваюць свае ролі, нібы ўжываюцца ў іх. Менавіта з такім пачуццем 26 сакавіка вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 2, а таксама запрошаныя госці сачылі за пастаноўкай новага школьнага тэатра “Маладзік” па п’есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”.

Дзеянне на сцэне было падрыхтавана пад кіраўніцтвам рэжысёра-пастаноўшчыка, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Анастасіі Ракавай. Трэба адзначыць, што дэбют адбыўся напярэдадні Сусветнага дня тэатра.

Публіка дала высокую адзнаку ўвасабленню вобразаў. Выдатная гульня таленавітых вучняў-артыстаў падмацоўвалася касцюмамі, якія прадаставіў раённы цэнтр культуры, і каларытна аформленай сцэнай.

Чаму рэжысёр і артысты прысвяцілі спектакль — чытайце на старонках “Горацкага весніка”.

Валерыя ДРАЗДОЎСКАЯ
Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА


Leave a Comment