Праводзім рэшту лета з карысцю


Яшчэ некалькі дзён – і наступіць апошні месяц лета. А вы ўсё яшчэ не паспелі адпачыць і зрабіць яго незабыўным? Не хвалюйцеся, гэта не падстава сумаваць. Бо лета можна зладзіць у любую пару года, дастаткова толькі набыць квіток у якую-небудзь цёплую і сонечную краіну. Аднак не ўсе могуць сабе дазволіць такі адпачынак, і таму ў мяне ёсць прапанова запасацца гадовым пазітывам на месцы, прама ў нас у горадзе. Зрабіце вячэрнюю велапрагулку, пагуляйце ў бадмінтон на траве, выпраўцеся з начлегам на рыбалку, пазагарайце ў найбліжэйшым парку, зрабіце з сябрамі пікнік – можна знайсці процьму забавак.

Спачатку вызначыцеся з тым, што б вы хацелі зрабіць у першую чаргу. Бо апошні летні месяц проста неабходна правесці з толкам. Інакш, што ж яшчэ вас будзе саграваць халодным зімовым вечарам, як не ўспаміны. Я прапаную вам 5 спосабаў разнастаіць сваё жыццё (аднак не абмяжоўвайцеся на гэтым, уключыце фантазію).

НЕ сацыяльным сеткам!

1_yapfiles.ru

Адключыце інтэрнэт, зачыніце ўсе сацсеці і сустрэньцеся са сваімі сябрамі і знаёмымі. Задумайцеся, сусветная павуціна проста паглынула нас. Інтэрнэт ўсюды, мы нават калі і выходзім на вуліцу, то толькі з тэлефонам, і хутчэй правяраем сваю пошту. Ўспомніце, чым вы займаліся раней, калі не было інтэрнэту і тэлефонаў. Было нашмат цікавей, так?

Гуляйце пешшу

150411

Ва ўсіх нас ёсць ногі. І ведаеце што? Яны прызначаныя для хады, так-так. Пакіньце хоць разок машыну каля дома, зэкономце свае грошы на аўтобусах і маршрутках і прагуляйцеся пешшу. Пачніце з самай раніцы. Убачыце выдатны світанак.

Новыя ўражанні

102158

Паспрабуйце што-небудзь новае. І зусім не важна колькі вам гадоў, калі вы даўно пра гэта марылі – гады не перашкода. Праедзьцеся на кані, скокніце з парашутам, заспявайце песню пасярод плошчы, у рэшце рэшт пацалуйце нарэшце таго, хто вам вельмі даўно падабаецца. Не бойцеся рызыкаваць!

Спорт

shutterstock_593301432 (1)

Займіцеся сабой, схадзіце ў фітнес-цэнтр, бегайце. Калі за акном дрэннае надвор’е, ці вы працуеце з раніцы да вечара – гэта зусім не падстава ляжаць на канапе і назапашваць лішнюю вагу. Качайце прэс хоць бы тройчы раз у дзень. Гэта, вядома, не заменіць вам паўнавартасную трэніроўку, але ўсё ж лепш, чым наогул нічога не рабіць.

Рабіце іншым прыемнае

radost1

Здзівіце свае другія палавіны. Замест звычайнага паходу ў кіно, зрабіце ім сеанс на свежым паветры і абавязкова дачакайцеся заходу, палюбуйцеся гэтым чароўным відовішчам.
Завязвайце з сумнымі буднямі, самы час заняцца чымсьці цікавым і яркім, каб уражанняў хапіла на ўвесь год!

Ірына Турава,
студэнтка ВДУ імя. П. М. Машэрава.

Фотаздымкі ўзятыя з інтэрнэту.


2 Thoughts to “Праводзім рэшту лета з карысцю”

  1. Лена Лисенок

    Я бы с удовольствием в свой режим дня внесла вечерние велопрогулки.
    Но пока, к сожалению, финансы не позволяют купить железного друга.
    Никто не хочет подарить велосипед? Может, он у вас пылится на балконе, а мне бы пригодился!

  2. Саша

    У меня есть старая раскладушка! Хотел выбросить. Забирайте.

Leave a Comment