Саломапляценне як справа жыцця


Іншы раз дзіву даешся, якім доўгім абходным шляхам чалавек прыходзіць у сваю стыхію, як няпроста знаходзіць справу жыцця…

Так здарылася і ў Таццяны Андрэеўны Зайцавай. Сёння яе па праву называюць майстрам саломапляцення. З 2005 года працуе тэхнікам народнага аматарскага аб’яднання “Скарбніца” раённага Дома рамёстваў. Гэтага часу ёй хапіла, каб дасканала асво­іць тэхніку работы з саломкай.
Стаць членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Прыняць удзел у шматлікіх выставах, фестывалях, конкурсах. Стварыць мноства цудоўных работ, асобныя з якіх госці зямлі беларускай павезлі ў замежныя краіны.

І ўсё гэта здарылася, дзякуючы таму самаму абходнаму шляху. Нават і ў самых ружовых марах вясковая дзяўчына, родам з маляўнічых горацкіх Паляшчыцаў, уявіць не магла, што будзе ствараць прыгажосць з саломкі. Пасля школы вырашыла выбраць простую зямную справу: закончыла Мінскае вучылішча бытавога абслугоўвання насельніцтва па спецыяльнасці “цырульнік”. Пэўны час працавала ў раённым КБА. Потым выйшла замуж. Сям’я, двое сыноў. Малодшанькі, Дзіма, і дапамог матулі знайсці шлях у прафесію…

Гісторыю цалкам чытайце ў «Горацкім весніку» за суботу, 12 снежня.

Зоя ЧАНДАКОВА,
дырэктар раённага Дома рамёстваў
Тамара ІВАНОВІЧ,
супрацоўнік рэдакцыі раённай газеты
Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА


Leave a Comment