Студэнты БДСГА знялі відэа, на якіх чытаюць вершы Багдановіча


Максім Багдановіч — асоба, без якой немагчыма ўявіць беларускую культуру, чалавек, які сваім самаахвярным жыццём задаў нацыятворчы імпульс, адчувальны і сёння.

Ён наш гонар і наша боль… Паэт, які шмат зрабіў, а мог бы зрабіць яшчэ болей… Лёс адмерыў яму няпоўныя 26 год, адарваў ад роднай краіны на доўгі час у самым маленстве, але падарыў талент да пісьменства і магчымасць набыць сапраўдных сяброў на сапраўднай Радзіме.

З мэтай папулярызацыі твораў Максіма Багдановіча ў кастрычніку і лістападзе бібліятэкай ім. Д. Р. Новікава праводзілася акцыя “Чытаем Багдановіча разам”, якая была прысвечана знамянальнай даце — 130-годдзю з дня нараджэння паэта.

Усё, што было патрэбна для ўдзела ў ёй— гэта прачытаць выразна любімы твор паэта, запісаць відэа і размясціць у сацыяльнай сетцы Instagram з хэштэгам #чытаем_Багдановіча_разам, адзначыўшы старонку бібліятэкі, або даслаць на электронную пошту. Відэа былі размешчаны на старонцы biblioteka_academy.

Удзельнікі акцыі вельмі творча падыйшлі да яе. Кожны ролік мае свае асаблівасці і непаўторныя рысы, але ўсе яны напоўнены душэўным цяплом і аб’яднаны творчасцю Максіма Багдановіча.

Бібліятэка акадэміі выказвае шчырую падзяку ўсім, хто прыняў ўдзел у акцыі.

Прапануем вашай увазе вершы Максіма Багдановіча ў выкананні студэнтаў клуба творчай моладзі «Дэбют».

Вікторыя ГАРДЗЕЕВА,
кіраўнік клуба творчай моладзі “Дэбют