У СШ № 1 узнагародзілі пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу “Чытаем беларускіх пісьменнікаў”


У сакавіку ў раёне праводзіўся конкурс “Чытаем беларускіх пісьменнікаў”. Ён быў прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і праводзіўся ў рамках мерапрыемстваў Года народнага адзінства. Арганізатарамі выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзел па адукацыі райвыканкама, раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

У конкурсе ўдзельнічалі 79 навучэнцаў адукацыйных устаноў. Самаму малодшаму з чытальнікаў — тры гады.

Учора ў сярэдняй школе № 1 адбылося мерапрыемства «Беларусь — мая краіна», дзе правялі ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу. У ім удзельнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ларыса Крывіцкая, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Максім Патапенка і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Уладзімір Лебедзеў.

Прыемна адзначыць, што ідэя гэтага конкурсу нарадзілася на нашай зямлі, дзе ён упершыню і праводзіўся. Горацкую ініцыятыву “Чытаем беларускіх пісьменнікаў” падхапілі ўжо і ў іншых раёнах.

Падрабязней — у “Горацкім весніку”.

Валерыя ДРАЗДОЎСКАЯ
Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА


Leave a Comment