Ветэраны акадэміі выбралі савет і яго старшыню


На мінулым тыдні адбыўся выбарчы сход прадстаўнікоў ветэранаў Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. Так сталася, што тры гады пасля смерці былога кіраўніка акадэмічнай пярвічнай арганізацыі Беларускага ГА ветэранаў Валерыя Фёдаравіча Ганчарова савет ветэранаў у БДСГА не працаваў. І вось па ініцыятыве знізу і пры падтрымцы рэктарата было вырашана правесці арганізацыйны сход. Ён прайшоў пад старшынствам новага рэктара Паўла Саскевіча.

Аднагалосна быў выбраны савет ветэранаў у колькасці 24 чалавекі. Кіраваць ім даручана Міхаілу Пархоменка, сакратар савета — Тамара Буян. Было шмат зацікаўленых выступленняў, асабліва трэба адзначыць прамову былога першага прарэктара акадэміі Мікалая Дабралюбава.

Ветэраны павіншавалі Паўла Аляксандравіча Саскевіча з прызначэннем на пасаду рэктара і пажадалі яму поспехаў у працы , выказалі падтрымку ў дзейнасці.

На сходзе прысутнічаў старшыня раённага савета ветэранаў Сяргей Шынялёў.

Андрэй ПУГАЧ.

 


Leave a Comment