Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі «Бацькаўшчына»


Усё вялікае пачынаецца з малога. Гэтая аксіёма аднолькавая для ўсіх сфер жыцця грамадства. Не з’яўляецца выключэннем  і гісторыя. І перш чым казаць пра гісторыю Беларусі і беларускага народа ў цэлым, трэба ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, свайго горада, вёскі, рэгіёна. З гэтых маленькіх сегментаў і складаецца агульная карціна нашай гісторыі і сучаснасці.

Веды пра свай край, яго мінулае і сучаснасць неабходны для непасрэднага ўдзелу ў яго пераўтварэнні, бо родны край — жывая, дзейная часцінка ўсёй краіны. Краязнаўства дапамагае пераадолець «безаблічнасць», безназоўнасць, бязлюднасць гісторыі.

Менавіта гісторыі свайго краю і Году малой радзімы і будзе прысвечана  Рэспубліканская краязнаўчая канферэнцыя «БАЦЬКАЎШЧЫНА», якая пройдзе 22 снежня 2020 года. Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей і кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА БДСГА.

У канферэнцыі могуць узяць удзел навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты навучальных устаноў, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк горада і раёна, настаўнікі агульнаадукацыйных школ і ўсе, хто займаецца ці цікавіцца гісторыяй сваёй роднай зямлі, сваёй малой радзімы.

У гэтым годзе канферэнцыя атрымала статус рэспубліканскай, таму пашырылася тэматыка навуковых даследаванняў:

  1. Гісторыя БДСГА, сельскагаспадарчай навукі і адукацыі.
  2. Гісторыя, археалогія, этнаграфія і літаратурныя традыцыі Горацкага краю.
  3. Праблемы захавання і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
  4. Месца і роля нацыянальнай гісторыі і культуры ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.
  5. Беларуская вёска: асобы, гісторыя, сучаснасць, традыцыі.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская. Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік тэзісаў.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 снежня 2020 г. даслаць матэрыялы ў электронным выглядзе па адрасах:

 musej@tut.by (гісторыка-этнаграфічны музей)
 istoria_gorki@mail.ru (кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін).

Патрабаванні да публікацый: аб’ём 2-3 поўныя старонкі (фармат А5, арыентацыя – кніжная, тэкставы рэдактар Microsoft Office Word 2007 або найбольш ранні, палі: злева – 2,0, справа – 2,0, зверху – 2,2, знізу – 2,6, міжрадковы інтэрвал – адзінарны, шрыфт – Times New Roman – 10 pt,  табліца (пры наяўнасці) – 8 pt, літаратура – 8 pt. Спіс літаратуры: не меньш двух крыніц, афармленне па патрабаваннях ВАК.

Структура публікацый:

НАЗВА (вялікімі літарамі – паўтлусты) – выраўнанне па левым краі

Праз радок

Прозвішча і ініцыялы аўтара (малымі літарамі паўтлусты)- выраўнанне па правым краі

Для магістрантаў, студэнтаў і школьнікаў –   Навуковы кіраўнік (малымі літарамі — курсіў) – Прозвішча і ініцыялы (малымі літарамі — курсіў), навуковая ступень, навуковае званне (малымі літарамі — курсіў) – выраўнанне па правым краі

Праз радок – Тэкст артыкула – абзац – тры знакі (0,5 см) – выраўнанне па шырыні

Праз радок – ЛІТАРАТУРА (вялікімі літарамі) – выраўнанне па цэнтры

Праз радок – Пералік літаратуры ў –абзац– тры знакі (0,5 см) – выраўнанне па шырыні.

Запрашаем ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у канферэнцыі. Тэлефоны для даведак: 4-88-19 (музей), 7-97-69 (кафедра).

Радзіма падобна велізарнаму дрэву, на якім не злічыць лісця. І ўсё, што мы робім добрага, дадае сілы яму. Але кожнае дрэва мае карані. Без каранёў яго паваліў бы нават нямоцны ветрык. Карані – гэта наша гісторыя. Гэта нашы дзяды і прадзеды, гэта іх справы, што маўкліва жывуць поруч з намі, у песнях і казках. Кожнае маладое сэрца сёння і заўсёды павінна захоўваць гэту памяць, толькі так мы можам пабудаваць будучыню.


Leave a Comment