1 сентября в учебных заведениях г. Горки


 Дзень ведаў — свята, якое дае пачатак новаму навучальнаму году. Адзінай тэмай першага ўрока стала «На цябе, наша моладзь, надзея!». Гэты выбар абумовіў Год моладзі, пад знакам якога праходзіць 2015-ы.

У Горацкім раёне сёлета больш за 4200 навучэнцаў будуць атрымліваць веды ў 17 школах. Для больш чым 420 першакласнікаў прагучаў першы званок.

У гімназіі № 1 галоўнымі героямі ўрачыстай лінейкі сталі менавіта першакласнікі. Для іх гэты дзень можна лічыць першым крокам у Краіну ведаў. Не засталіся без слоў віншавання пяцікласнікі, якія паспяхова вытрымалі першыя экзаменацыйныя іспыты, і будучыя выпускнікі, якія ў чэрвені наступнага года атрымаюць атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Шмат шчырых падзяк і пажаданняў гімназісты прысвяцілі сваім настаўнікам. Павіншаваць хлопчыкаў і дзяў­чынак з пачаткам новага навучальнага года прыйшлі начальнік Горацкага раённага ад­дзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казлоў, першы намеснік начальніка Горацкага РАУС Андрэй Лапеза, начальнік Горацкага міжраённага аддзела УКДБ Магілёўскай вобласці Віталь Галаўнёў, намеснік дырэктара ААТ “Горкілён” Ядзвіга Башчанка.

Школы раёна атрымалі падарункі. Так, на­мес­нік старшыні райвыканкама Святлана Бра­ніцкая ад імя раённай улады прэзентавала СШ № 3 ноутбук, дырэктар Горацкага філіяла ААТ “Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай” Дзмітрый Губараў — спартыўны інвентар на 5 мільёнаў беларускіх рублёў. У СШ № 2 і Каменскай школе на такую ж сумму падарункі для заняткаў спортам уручылі ад Горацкага раёна газазабеспячэння і УКВП “Камунальнік”.

 

IMG_8316 (Copy)

IMG_8363 (Copy)

IMG_8379 (Copy)

IMG_8259 (Copy)

IMG_8394 (Copy)

IMG_8403 (Copy)

IMG_8539 (Copy)

1 верасня на ўрачыстай лінейцы ў ДУА «СШ № 4 г. Горкі» чатыры лепшыя вучаніцы школы атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Галоўны дакумент быў уручаны прэзідэнту школьнага парламента Марыне Антоненка, актывісткам пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” ДУА «СШ № 4 г. Горкі» Дар’і Азаравай, Наталлі Шляхціцавай і Дар’і Бядненка. Сумесную акцыю, прысвечаную Году моладзі, правялі раённы камітэт ГА “БРСМ” і аддзяленне па грамадзянству і міграцыі Горацкага РАУС.

DSCN0478

DSCN0481

 

DSCN0486

DSCN0487

DSCN0491

У новай якасці сустракалі 1 верасня ня­даў­нія абітурыенты, а цяпер ужо студэнты-перша­курснікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У дзень свята маладое папаўненне віталі рэктар УА “БДСГА” Павел Саскевіч, старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда, старшыня Горацкага райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Волкаў, прафесар кафедры селекцыі і насення­водства, доктар сельскагаспадарчых навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Рыгор Тарануха.

На Рытуальнай плошчы першакурснікам уручылі сімвалічныя ключ ведаў, студэнцкі білет, залікоўку і сноп жыта, які сімвалізуе працавітасць беларусаў. Госці акадэміі прыехалі на свята не з пустымі рукамі. У юбілейны для БДСГА год, а сёлета вну адзначае 175-годдзе, старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў падарыў першакурснікам дысконтныя карткі, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун падрыхтаваў у падарунак сучасны камп’ютар, а першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда — камп’ютарную залу.

Па традыцыі быў запалены агонь ведаў і ў неба ўзняліся белыя галубы.

DSC_8006

DSC_8011

DSC_8019

DSC_8033

DSC_8039

DSC_8061

DSC_8082

Сапраўднае свята пастараліся наладзіць у Дзень ведаў і ў Горацкім педагагічным каледжы. Асаблівая ўвага на ім была, зразумела, 82 першакурснікам, якія сёлета паступілі ў гэту ўстанову, каб спасцігаць сакрэты педагагічнай прафесіі. Навучэнцы старэйшых курсаў і выкладчыкі пазнаёмілі навічкоў з традыцыямі каледжа.  Дарэчы, сёлета ён адзначае 40-годдзе з дня заснавання, і за гэты час падрыхтаваў больш за 5 тысяч спецыялістаў. Будучых педагогаў віталі дырэктар каледжа Сяргей Пянчанскі, старшыня Горацкага раённага Савета дэпутатаў Дзмітрый Гатоўчык, куратар першых курсаў Таццяна Чуркіна. Са словамі наказу да новага папаўнення звярнуліся навучэнка 3 курса Святлана Курыленка, ад імя бацькоў — Таццяна Грыгор’ева. А таленавітыя выканаўцы дарылі прысутным цудоўныя песні.

Пасля ўрачыстасці і куратарскіх гадзін у рамках акцыі “У новы навучальны год — са здароўем!” у спартыўнай зале каледжа адбыліся сяброўскія сустрэчы па валейболу паміж зборнымі камандамі выкладчыкаў і навучэнцаў, а таксама турнір па стральбе.

DSCF0538

DSCF0552

DSCF0750

DSCF0772

DSCF0780

 

Наталля СЦЕПЯНКОВА, Вольга ДАНІЛЬКЕВІЧ, Вольга КІММЕЛЬ.


One Thought to “1 сентября в учебных заведениях г. Горки”

  1. Диана

    Так завидую ребятам, у них еще все впереди. Цените каждое мгновение, проведенное в школе и берите от учителей максимум знаний. Эти годы не повторяются…

Leave a Comment