Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Горацкага раённага выканаўчага камітэта, дзяржаўнай установай культуры «Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей», народным літаратурным аб’яднаннем «Роднае слова» аб’яўлены раённы літаратурны конкурс «Думкай і словам з’яднаныя», прысвечаны Году народнага адзінства і 35-годдзю ўтварэння народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова».
Конкурс праводзіцца з 30 красавіка па 15 верасня 2021 года пры падтрымцы раённых арганізацый РГА «Белая Русь», ГА «Беларускі саюз жанчын», раённага савета ветэранаў, раённай газеты «Горацкі веснік».
Конкурс праводзіцца ў намінацыях:
- «Паэзія»
- «Малая проза»
- «Публіцыстыка»
Тэматыка конкурсу:
1. «Думкай і словам з’яднаныя» (творы, якія ўслаўляюць духоўную і культурную спадчыну Беларусі, гістарычных дзеячаў, дасягненні ў развіцці рэгіёна на сучасным этапе і інш.).
2. «Мой край — маё натхненне» (творы, прысвечаныя родным мясцінам, гісторыі Горацкага краю, вядомым землякам).
3. «Быць шчырым, як блакіт нябёс» (творы на свабодную тэматыку).
Узроставыя катэгорыі ўдзельнікаў конкурсу:
- ад 15 да 18 гадоў;
- ад 19 да 35 гадоў;
- ад 35 і старэй.
Афармленне работ:
- Фармат Word: тып файла doc, шрыфт Times New Roman.
- Размер шрыфта — 14.
- Творы павінны быць надрукаваны на адным баку ліста фармата А4.
- Агульны аб’ём прадстаўляемых работ не павінен перавышаць пяці друкаваных лістоў фармата А4.
Творчыя работы прадстаўляюцца на беларускай або рускай мове.
На асобным лісце ўдзельніку неабходна ўказаць:
- прозвішча, імя, імя па бацьку;
- дату нараджэння;
- месца працы або вучобы;
- адрас для перапіскі, E-mail;
- кантактныя тэлефоны.
Умовы і парадак правядзення конкурсу:
Конкурсныя работы дасылаюцца да 15 верасня ў друкаваным выглядзе на адрас: 213404, вул. Крупскай, д. 3, г. Горкі, Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей і на электронны адрас: ludmila702777@mail.ru (з паметкай «На конкурс»).
Журы ацэньвае прадстаўленыя работы па наступных крытэрыях:
- адпаведнасць зместу тэматыцы конкурсу;
- валоданне літаратурнай мовай;
- мастацкая выразнасць;
- творчая самастойнасць.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу:
Пераможцы літаратурнага конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі і па кожнай узроставай катэгорыі і будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Лепшыя творы будуць надрукаваны ў калектыўным зборніку, прысвечаным 35-годдзю ўтварэння народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» і Году народнага адзінства.
Кантактныя тэлефоны:
8-02233-4-83-18 (Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей)
+375-44- 514-92-24 (Дзеружкова Людміла Мікалаеўна)
Аргкамітэт