Дэлегацыя Горацкага раёна ўдзельнічала ў мерапрыемстве да 10-годдзя стварэння музейнага пакоя «Паэтычная зорка маленькай радзімы»

Дэлегацыя Горацкага раёна ўдзельнічала ў мерапрыемстве да 10-годдзя стварэння музейнага пакоя «Паэтычная зорка маленькай радзімы»

Дэлегацыя Горацкага раёна ўдзельнічала ў мерапрыемстве да 10-годдзя стварэння музейнага пакоя «Паэтычная зорка маленькай радзімы» паэтэсы-зямлячкі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі (1997 г.) Ніны Кавалёвай. Літаратурна-музычная вечарына з гэтай нагоды адбылася ў Цемналескім сельскім клубе Дрыбінскага раёна

З біяграфіі паэтэсы

Нарадзілася Ніна Дзмітрыеўна ў вёсцы Еськаўка на Дрыбіншчыне ў сям’і Ганны Ягораўны і Дзмітрыя Андрыянавіча Кавалёвых. З 1986 года сям’я жыла ў г. Горкі.

Ніна Кавалёва – аўтар 25 паэтычных зборнікаў для дарослых і дзяцей. Яна з’яўлялася актыўным членам народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» пры ДУК «Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей», ганаровым членам літаратурнага аматарскага аб’яднання «Вянок Дрыбіншчыны», створанага на базе ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка». Ніна Кавалёва з’яўлялася ганаровым членам Горацкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», была ў складзе ваенна-гістарычнага клуба «Авіягрупа 122» (г. Масква). У 2019 годзе Горацкім раённым выканаўчым камітэтам Ніне Кавалёвай прысвоена ганаровае званне «Чалавек года-2018» у намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць». У 2020 годзе яна атрымала званне лаўрэата рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2019» у намінацыі «Духоўнасць і культура». На жаль, 16 сакавіка 2020 года Ніна Дзмітрыеўна пакінула гэты свет. Паэтэса пахавана на грамадскіх могілках у г. Горкі Магілёўскай вобласці.

Дзеля памяці аб цудоўным чалавеку

Дзейнасць літаратурнага музейнага пакоя на базе сельскай бібліятэкі – адзіны ўнікальны вопыт у бібліятэчнай справе на Магілёўшчыне. Бібліятэчны праект па стварэнні музейнага пакоя на малой радзіме Ніны Кавалёвай адзначаны Дыпломам другой ступені ў XXII рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «Інавацыйная дзейнасць». На базе музейнага пакоя праводзяцца раённыя, міжраённыя, абласныя і рэспубліканскія семінары. Так, у 2022 г. дзейнасць бібліятэкі-філіяла была прадстаўлена на Міждзяржаўным семінары «Приграничная библиотека в историко-культурном диалоге», які праходзіў на базе Клімаўскай міжпасялковай цэнтральнай бібліятэкі ў Бранскай вобласці.

Каштоўныя экспанаты музейнага пакоя вельмі запатрабаваны сярод землякоў Ніны Кавалёвай. Тут праходзяць экскурсіі і ладзяцца шматлікія мерапрыемствы.

На цяперашняй літаратурна-музычнай вечарыне «Паэтычная зорка маленькай радзімы» прысутнічалі загадчык сектара культуры Дрыбінскага райвыканкама Яўген Мова і дырэктар ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка» Святлана Верам’ёва, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Цмугунова і паэтэса Дзіна Рамадзіна. У мерапрыемстве ўдзельнічала былы дырэктар Дрыбінскай бібліятэчнай сеткі Тамара Салтанава.

У накірунку захавання і папулярызацыі творчасці знакамітай зямлячкі бібліятэкар Алена Шэвардова плённа супрацоўнічае з калегамі з Горацкага раёна. У складзе горацкай дэлегацыі на мерапрыемства завіталі дырэктар ДУК «Горацкая раённая бібліятэчная сетка» Алена Марозава, кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» Людміла Дзеружкова і члены аб’яднання – горацкая салістка Надзея Курбасава і пісьменніца Людміла Дзёменская.

Госці падзяліліся ўспамінамі пра нашу славутую зямлячку, адзначылі каштоўнасць і актуальнасць яе літаратурнай спадчыны. Шмат цёплых слоў і пажаданняў прагучала ў адрас бібліятэкара і ўсіх землякоў паэтэсы, якія маюць дачыненне да стварэння і дзейнасці музейнага пакоя. Да 75-годдзя з дня нараджэння Ніны Кавалёвай супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага быў падрыхтаваны бібліяграфічны даведнік аб жыцці і творчасці паэтэсы, які стане яшчэ адным каштоўным экспанатам у фондзе музейнага пакоя.

У выкананні Надзеі Курбасавай прагучалі песні на словы Ніны Кавалёвай «Верность» і «Молодой лейтенант».

Настаўнікі і вучні ДУА «Цемналеская базавая школа» сістэматычна звяртаюцца да бібліятэкара з мэтай напісання навукова-даследчых работ аб жыцці і творчасці знакамітай зямлячкі. У выкананні вучняў гучалі вершы Ніны Кавалёвай «Бусел над Проняй», «Под небом Родины», «Калі забаліць…», «Весенний дождик», «Взлетное поле», «Цветы на вышивках войны», а таксама прадстаўлена інсцэніроўка па творы «Кому поставите на вид, когда тут каждый вундеркинд?».

У сваёй творчасці Ніна Дзмітрыеўна часта звярталася да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. У апошнія месяцы жыцця яна займалася пошукавай дзейнасцю разам з зямлячкай Аленай Шутавай, афіцэрам запасу, ветэранам атрада спецыяльнага прызначэння «Русь», членам пошукавага клуба «Виккру». Алена Іванаўна прыслала відэазапіс, у якім расказала пра гісторыю свайго знаёмства з Нінай Дзмітрыеўнай, прачытала ўрывак з асабістага дзённіка і верш паэтэсы «Для чего ты живёшь на земле…».

Да мерапрыемства была падрыхтавана літаратурная выстава, прысвечаная жыццю і творчасці паэтэсы, і медыяпрэзентацыя «Зорка таленту Ніны Кавалёвай». У выкананні народнага ансамбля народнай песні «Журавінка» Цемналесскага сельскага клуба прагучалі песні на словы Ніны Кавалёвай «Вёсачка», «Цемналескі вальс», «Рэчка, рэчанька…».

Музейны пакой Ніны Кавалёвай «Паэтычная зорка маленькай радзімы» – каштоўны здабытак у літаратурнай спадчыне Магілёўшчыны. Жыццёвы і творчы шлях знакамітай зямлячкі – прыклад сапраўднага патрыятызму і духоўнага багацця чалавека, які можна параўнаць з крынічнай вадой, што вяртае да жыцця ў спякотны дзень.

Галіна КАЖЭЎНІКАВА
Фота членаў дэлегацыі Горацкага раёна

Последние новости

Без рубрики

Приметы на 14 июля: что можно и чего нельзя делать в этот день

14 июля 2026
Читать новость
Новости

Гороскоп на 14 июля: что обещают астрологи

14 июля 2026
Читать новость
Новости

Каждый гектар – в дело: в Овсянковском сельсовете прошел семинар по вовлечению пустующих земель в сельхозоборот

13 июля 2026
Читать новость
Главные новости

Рабочая поездка в Шкловский район Могилевской области

13 июля 2026
Читать новость
Новости

17 июля личный прием граждан проведет заместитель Генерального прокурора Республики Беларусь

13 июля 2026
Читать новость
Новости

16 июля прямую телефонную линию проведет заведующий отделением РЦСОН

13 июля 2026
Читать новость