Узнагароджанне пераможцаў літаратурнага конкурсу «Вялікай Перамозе – 75!»


 

Сёння ў Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў раённага літаратурнага конкурсу «Вялікай Перамозе – 75!».

 

 

Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Горацкага райвыканкама, раённы гісторыка-этнаграфічны музей, народнае літаратурнае аб’яднанне «Роднае слова» пры фінансавай падтрымцы раённых арганізацый ГА «Беларускі саюз жанчын» і «Белая Русь», раённага савета ветэранаў і рэдакцыі газеты «Горацкі веснік» .

 

 

У конкурсе прыняў удзел 51 чалавек. Сярод іх 23 вучні школ горада і раёна, 7 навучэнцаў Горацкага педагагічнага каледжа, 6 студэнтаў  БДСГА, а таксама супрацоўнікі акадэміі, настаўнікі школ, пенсіянеры.

 

 

Першае месца ва ўзроставай катэгорыі 13–17 гадоў у намінацыі «Паэзія» журы вырашыла не вызначаць. Дыпломамі другой ступені  ўзнагароджаны: вучаніца ДУА «Паршынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горацкага раёна» Анастасія Чуяшкова і вучань ДУА «Саўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горацкага раёна» Іван Кулік. Трэцяе месца падзялілі вучаніцы ДУА «СШ № 3 г. Горкі» Ксенія Прасукеевіч і навучэнка Горацкага педкаледжа Ганна Кухцянкова.

У намінацыі «Публіцыстыка» дыпломы першай ступені атрымалі вучаніцы ДУА «Гімназія №1 г. Горкі» Арына Панамарова і навучэнка Горацкага педкаледжа Ганна Аўхіменка. Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны вучні ДУА «Горская сярэдняя школа Горацкага раёна» Алена Котава, Раман Салаўёў і навучэнка Горацкага педкаледжа Вера Бандурка. Дыпломамі трэцяй ступені адзначаны вучаніцы ДУА «Каменскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горацкага раёна» Аліна Дзмітрыева, ДУА «Саўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горацкага раёна» Ксенія Кудраўцава і ДУА «Паршынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горацкага раёна» Ангеліна Шапавалава.

У намінацыі «Малая проза» дыпломам першай ступені ўзнагароджана вучаніца ДУА «СШ № 2 г. Горкі» Анастасія Кішкун.

 

 

У другой узроставай катэгорыі — 18-35 гадоў — у намінацыі «Паэзія» дыпломам другой ступені ўзнагароджана студэнтка УА БДСГА Дар’я Хвашчэўская, трэцяй ступені – навучэнка Горацкага педкаледжа Антаніна Караханава.

У намінацыі «Публіцыстыка» дыпломамі другой ступені адзначаны студэнтка УА БДСГА Ніна Глёкава і навучэнка Горацкага педкаледжа Таццяна Дубавец; дыпломамі трэцяй ступені – студэнткі  УА БДСГА Анастасія Клімянкова і Анастасія Новабыхавец.

 

 

Ва ўзроставай групе ад 35 гадоў і старэй у намінацыі «Паэзія» дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны прафесар кафедры сельгасмашын Аляксандр Клачкоў і выкладчык кафедры вытворчасці ў АПК УА БДСГА Алеся Цэван; другое месца ў намесніка дырэктара па гаспадарчай частцы ДУА «Саўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горацкага раёна» Вікторыі Сулімавай, трэцяе – у выхавацеля ДУА «Добраўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горацкага раёна» Алесі Азаранка.

 

 

У намінацыі «Малая проза» дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны Святлана  Варухіна (пенсіянерка, г. Горкі) і Людміла Дзёменская (настаўніца  ДУА «Саўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горацкага раёна»). У намінацыі «Публіцыстыка» дыплом першай ступені атрымала настаўніца ДУА «Горская сярэдняя школа Горацкага раёна» Вера Лепская; трэцяй ступені – настаўніца ДУА «Каменскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Горацкага раёна» Ірына Салаўёва і загадчыца музея УА БДСГА Таццяна Лосева.

 

 

Дыпломам за актыўную пошукавую дзейнасць узнагароджана Любоў Валчкова (пенсіянерка, аг. Рэкта).

Усе пераможцы конкурсу акрамя дыпломаў атрымалі яшчэ і памятныя падарункі.

 

 

 

 

 

 

 

Па меркаванні прафесійнага журы, членаў ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»  і «Беларускі саюз журналістаў», канкурсанты папрацавалі плённа. Уразіла, што тэма Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца для кожнага аўтара асабліва свяшчэннай. «Калі казаць канкрэтна пра творы, якія былі прадстаўлены на конкурс, – адзначае член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніканчук, – то мяне закранула адна акалічнасць. Удзельнікі пішуць аб снах. Прайшло 75 год пасля таго, як скончылася вайна. 75 год мы жывём пад мірным небам, а людзям усё яшчэ сняцца сны аб гэтым жудасным часе. І сняцца гэтыя чорныя сны не толькі сталым людзям, якія былі сведкамі тых страшэнных дзён, – гэтыя сны сняцца і моладзі, і дзецям, якія нарадзіліся ўжо пад мірным небам. Як быццам генетычная памяць перадаецца з пакалення ў пакаленне і папярэджвае нас: «Людзі, беражыце мір на Зямлі!».

 

 

Калектыў ДУА «Горская сярэдняя школа Горацкага раёна» за  захаванне  памяці аб Вялікай Айчыннай вайне атрымаў асобныя падарункі. Ад  раённага Савета дэпутатаў Аксана Агароднікава падаравала кнігу Ніны Кавалёвай «На перекрёстке родины и жизни» (да 75-годдзя Перамогі); ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Горацкага райвыканкама  кнігі «Память со слезами на глазах» і «1418 дней Великой Отечественной войны» ўручыла намеснік начальніка аддзела Вольга Панасюк.

 

 

 

 

 

 

Людміла Дзеружкова, кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання  «Роднае слова»


Leave a Comment