Запрашаем на этнавыставу ў музей аграгарадка Аўсянка


Этнавыстава, якая пачала працаваць ў музеі аграгарадка Аўсянка, пераносіць нас ў даўніну часу, бо тут выстаўлены сапраўдныя рэчы старыны. Куфэрак, калаўрот, ложак, печ, рушнікі і набожнікі, засланы стол уяўляюць сабой інтэр’ер сялянскай хаты.

foto-0044

Знайшлося месца прыладам працы і вырабам гаспадаркі калісці бывалых ў абіходзе сялян. На выставе праходзяць заняткі, гутаркі, экскурсіі і калядныя святкі.

Чакаем усіх зацікаўленных. Выстава будзе працаваць да канца студзеня 2017 года.

Да сустрэчы.

Наталля ПЕТРУСЕНКА,

навуковы супрацоўнік Аўсянкаўскага музея


Leave a Comment