12 жніўня пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адзначаны дзве творчыя студыі з Горацкага раёна


 

За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную выставачную дзейнасць дзіцячай студыі ручнога ткацтва «Лянок» (кіраўнік Ганна Жураўлёва) дзяржаўнай установы «Дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў г. Горкі» прысвоена найменне «узорны».

Другі творчы калектыў з нашага раёна атрымаў званне «народны». Гэта эстрадная студыя «Млечны шлях» (мастацкі кіраўнік Іна Ластачкіна), якая на працягу 15 год існуе пры РЦК дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна». Выканаўцаў студыі добра ведаюць не толькі горацкія гледачы. Разнастайны рэпертуар, які складаецца з патрыятычных, беларускіх народных, эстрадных песень, замежных хітоў, робіць кожнае выступленне «Млечнага шляху» адметным і запамінальным.

Віншуем!

Наталля СЦЕПЯНКОВА


One Thought to “12 жніўня пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адзначаны дзве творчыя студыі з Горацкага раёна”

  1. Дмитрий

    А ГДЕ ВАШ КОНКУРС СЭЛФИ, ЗАЯВЛЕННЫЙ В ГАЗЕТЕ?

Leave a Comment